Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лютага 2019, 12:57

Дзярждума РФ 12 лютага ратыфікуе пагадненне аб бязвізавым уездзе на ІІ Еўрапейскія гульні

11 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзярждума Расіі 12 лютага мае намер разгледзець ратыфікацыю беларуска-расійскага міжурадавага пагаднення аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы. Гэта прадугледжана праектам парадку дня пленарнага пасяджэння, які апублікаваны на сайце ніжняй палаты расійскага парламента, паведамляе БЕЛТА.

Гэта пагадненне было падпісана ў Мінску 29 мая 2018 года. Яно рэгулюе парадак уезду замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія прыязджаюць для наведвання спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку маючых адбыцца ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў. Дакумент ужо часова прымяняўся ў ходзе правядзення ў 2018 годзе ў Расіі чэмпіянату свету па футболе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі