Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2016, 10:47

Дзеці з чарнобыльскіх раёнаў Беларусі і Расіі пройдуць аздараўленне на Чарнаморскім узбярэжжы па пуцёўках СД

26 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзеці з раёнаў Беларусі і Расіі, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, пройдуць аздараўленне на Чарнаморскім узбярэжжы па пуцёўках Саюзнай дзяржавы, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце СД.

800 беларускіх і расійскіх дзяцей змогуць адпачыць і пройдуць курс санаторна-курортнага лячэння ў пансіянаце санаторнага тыпу круглагадовага дзеяння "Шахцінскі тэкстыльшчык", які размешчаны ў Туапсінскім раёне Краснадарскага края недалёка ад пасёлка Альгінка. Гэта здраўніца па праву лічыцца адной з лепшых у рэгіёне, яна не раз станавілася пераможцам конкурсу на арганізацыю аздараўлення дзяцей з раёнаў Беларусі і Расіі, што найбольш пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, які штогод, пачынаючы з 2002 года, праводзіцца Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы.

Змена адкрыецца 27 жніўня, а 6-7 верасня ў санаторыі адбудзецца Дзень Саюзнай дзяржавы пад дэвізам "Мы разам", у праграме якога разнастайныя конкурсы, віктарыны, спартыўныя спаборніцтвы, вячэрні тэматычны паказ, прысвечаны Саюзнай дзяржаве.

У святочных мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі адміністрацый рэгіёнаў, што накіроўваюць дзяцей на аздараўленне, адміністрацыі Туапсінскага раёна, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

"За 14 гадоў, на працягу якіх Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы арганізуецца лячэнне і аздараўленне дзяцей з Беларусі і Расіі за кошт саюзнага бюджэту, у лепшых расійскіх і беларускіх санаторыях змаглі набрацца сіл звыш 18 тыс. дзяцей, - паведамілі ў Пастаянным камітэце. - Акрамя прафілактычнай і лячэбна-аздараўленчай дапамогі ў санаторыях праводзіліся тэматычныя мерапрыемствы, што садзейнічаюць фарміраванню ў маладога пакалення пазітыўнага стаўлення да інтэграцыйных працэсаў Беларусі і Расіі, інтарэсу да дзейнасці Саюзнай дзяржавы, устанаўленню дружалюбных сувязей расійскіх і беларускіх равеснікаў".

Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы плануецца і ў далейшым ажыццяўляць аналагічныя мерапрыемствы. Так, у 2017 годзе ў здраўніцы Беларусі і Расіі намечана накіраваць не менш як 1,5 тыс. дзяцей, якія маюць патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі