Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2016, 11:55

Дзесяць устаноў прафтэхадукацыі Мінска прадоўжылі набор да 1 верасня

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У дзесяці ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі (ПТА) Мінска набор прадоўжаны да 1 верасня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Мінгарвыканкама.

Паводле інфармацыі начальніка сектара прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Алены Чарных, у лік такіх устаноў увайшлі Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж швейнай вытворчасці, Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўніцтва, Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М.А. Кедышкі, Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж мантажных і пад'ёмна-транспартных работ, Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі, Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй нумар 7 будаўніцтва, Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй нумар 9 аўтамабілебудавання, Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй нумар 12 будаўніцтва, Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй нумар 13 будаўніцтва і Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй нумар 3 машынабудавання.

Таксама паведамляецца, што групы на аснове базавай адукацыі ўкамплектаваны навучэнцамі на 99,5 працэнта, на аснове сярэдняй адукацыі - на 88,1 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі