Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2016, 13:29

Дзесяць новых дашкольных устаноў адукацыі адкрыецца ў Беларусі да канца года

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да канца года ў Беларусі адкрыецца дзесяць новых дашкольных устаноў адукацыі. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку сёння далажыў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да новага года вядзецца капітальны рамонт устаноў адукацыі. У гэтым годзе ўведзены тры новыя дашкольныя ўстановы, да канца года намечана ўвесці дзесяць дашкольных устаноў. Таксама ўведзены дзве школы", - расказаў Міхаіл Жураўкоў.

Паводле яго слоў, за 2015 год чарга ў дашкольныя ўстановы зменшылася ў два разы. Калі ў 2014 годзе на ёй знаходзілася больш за 14 тыс. дзяцей, то ў мінулым - звыш 7 тыс.

Міністр падкрэсліў, што сістэма адукацыі да новага навучальнага года гатова і фінансуецца ў рамках выдзеленых сродкаў у поўным аб'ёме. "Такія артыкулы, як заработная плата, стыпендыя, выплачваюцца ў поўным аб'ёме", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі