Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2017, 09:25

Дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі сустрэўся з кітайскім ІТ-мільярдэрам Шы Южу

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 22 лістапада ў Парку высокіх тэхналогій адбылася сустрэча дырэктара ПВТ Усевалада Янчэўскага з акцыянерамі і ўладальнікамі буйных ІТ-кампаній Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. На перагаворах у парку прысутнічалі Шы Южу (Giant Interactive) і Нуралі Аліеў (інвестфонд ZHANARTU), паведамляе БЕЛТА.

Шы Южу (Shi Yuzhu) - адзін з буйнейшых азіяцкіх ІТ-прадпрымальнікаў. Заснаваная ім кампанія Giant Interactive ўваходзіць у лік буйнейшых у свеце распрацоўшчыкаў і паблішараў камп'ютарных гульняў. Фонд ZHANARTU заснаваны ў 2016 годзе Нуралі Аліевым, актыўна інвесціруе ў лічбавы бізнес, падрыхтоўку ІТ-спецыялістаў па сусветных стандартах.

Замежныя госці асабліва адзначылі імкненне Беларусі развіваць лічбавую эканоміку і тую ўвагу, якую ўдзяляе айчыннай ІТ-сферы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Азіяцкія інвестары таксама выказалі гатоўнасць фінансаваць перспектыўныя беларускія праекты ў сферы штучнага інтэлекту, вялікіх даных, машыннага зроку.

Па выніках сустрэчы Усевалад Янчэўскі і Шы Южу падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Бакі дамовіліся аб адкрыцці ў Парку высокіх тэхналогій цэнтраў распрацоўкі сусветных кампаній, якія спецыялізуюцца на тэхналогіях штучнага інтэлекту, гульнявой індустрыі. Таксама дасягнуты дамоўленасці аб папулярызацыі беларускіх тэхналагічных стартапаў на хуткарастучных азіяцкіх рынках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі