Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2017, 18:59

Дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі сустрэўся з Эранам Ласерам

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прайшла сустрэча дырэктара Парка высокіх тэхналогій Усевалада Янчэўскага з Эранам Ласерам (Eran Lasser), адным з найбольш вядомых у свеце ізраільскіх спецыялістаў у галіне IT-адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

Заснаваны ім інстытут займае 70 працэнтаў ізраільскага рынку падрыхтоўкі IT-спецыялістаў. Унікальнасць гэтай адукацыі ў выкарыстанні методык падрыхтоўкі ваенных IT-спецыялістаў, адаптаваных для патрэб грамадзянскага сектара. У свой час сам Эран Ласер займаў камандныя пасады ў Мамрам - легендарнай кіберразведцы Арміі абароны Ізраіля.

У ходзе сустрэчы Эран Ласер абмеркаваў з Усеваладам Янчэўскім канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва - адкрыццё ў Парку высокіх тэхналогій спецыяльнага адукацыйнага цэнтра для падрыхтоўкі беларускіх праграмістаў па ўнікальных ізраільскіх тэхналогіях, прыцягненне міжнародных інвестыцый і венчурнага фінансавання ў айчынны IT-сектар.

Эран Ласер высока ацаніў патэнцыял Беларусі ў IT-сферы. У прыватнасці, ён сказаў: "Ваш Прэзідэнт паставіў амбіцыйную мэту - за кароткі тэрмін стварыць IT-краіну. У дасягненні гэтай мэты ключавую ролю адыгрывае воля дзяржавы, а таксама стварэнне ўмоў для хуткага развіцця гэтага сектара. Мяне ўразіла ваша краіна і вельмі спадабалася сустрэча з дырэктарам Парка высокіх тэхналогій Усеваладам Янчэўскім. Я ўпэўнены, што сумесна мы зробім адзін з лепшых адукацыйных цэнтраў па ІТ у свеце".

Ізраіль займае першае месца ў свеце па колькасці стартапаў і аб'ёме венчурнага капіталу на душу насельніцтва. На сёння IT-галіна Ізраіля аб'ядноўвае больш за 8 тыс. кампаній і больш за 200 тыс. прафесіяналаў (пры насельніцтве краіны 8,5 млн чалавек).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі