Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2017, 11:24

Дырэктар ПВТ Янчэўскі і міністр інфармацыі і камунікацый Казахстана Абаеў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы IT

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча дырэктара Парка высокіх тэхналогій Усевалада Янчэўскага з міністрам інфармацыі і камунікацыі Казахстана Даўрэнам Абаевым прайшла 28 лістапада ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Бакі разгледзелі перспектывы развіцця экасістэм стартапаў і інстытутаў венчурнага фінансавання дзвюх краін, абмеркавалі магчымасць стварэння падкамісіі па развіцці лічбавай эканомікі (будзе створана ў рамках міжурадавай казахстанска-беларускай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве).

Асобнай тэмай сустрэчы сталі ўзаемныя дамоўленасці наконт абмену практычным вопытам у галіне выкарыстання тэхналогіі блокчэйн і яе прававога рэгулявання.

Па выніках сустрэчы Усевалад Янчэўскі і Даўрэн Абаеў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж краінамі ў галіне новых і высокіх тэхналогій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі