Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2017, 15:24

Другі этап рэканструкцыі аўтадарогі М6 адкрылі на ўчастку ў Іўеўскім раёне

20 чэрвеня, Іўеўскі раён /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Другі этап рэканструкцыі аўтадарогі М6 адкрылі на ўчастку ў Іўеўскім раёне. У цырымоніі прыняў удзел намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэканструкцыю М6 на першым участку мы пачалі ў маі мінулага года. Выканалі асноўны аб'ём і нават працуем з апярэджаннем графіка. Сёння адкрываем другі ўчастак. У конкурсе на выкананне работ па першым этапе ўдзельнічалі кампаніі з 12 краін, па другім - 6, перамаглі беларусы. Упэўнены, якасць будзе на высокім узроўні, у нас ёсць дастатковы вопыт работ і за межамі краіны, ёсць тэхналогіі", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Аўтадарога М6 Мінск - Гродна - граніца Рэспублікі Польшча з'яўляецца міжнародным транспартным калідорам з рухам каля 15 тыс. транспартных сродкаў у суткі, і інтэнсіўнасць патоку будзе толькі ўзрастаць, адзначыў Анатоль Калінін. Праекты транспартнай інфраструктуры ствараюць умовы для развіцця эканомікі краіны, таму ў Беларусі ім удзяляецца такая ўвага ў апошнія дзве пяцігодкі, дадаў ён.

Крыніцай фінансавання рэканструкцыі аўтадарогі з'яўляецца крэдыт Сусветнага банка. На першым участку ўдалося знізіць кошт работ амаль на $100 млн, сэканомленыя сродкі накіраваны на другі ўчастак. Кошт яго рэканструкцыі складае амаль $111 млн.

Заказчыкам работ з'яўляецца РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр". Генеральны дырэктар прадпрыемства Мікалай Мацюк адзначыў, што ў час другога этапу трэба будзе выканаць рэканструкцыю на 67-кіламетровым участку трасы з 130,4 км па 197,7 км. Пераможцам па выніках міжнароднага конкурсу прызнаны кансорцыум даччыных кампаній холдынга "Белаўтадар" у складзе ААТ "ДБТ нумар 6", "ДБТ нумар 2" і "ДБТ нумар 3". "На гэтай дарозе прадугледжана прымяненне самых сучасных тэхналогій, шырыня палатна складзе 22,7 м, будзе па дзве паласы ў кожным напрамку і раздзяляльная паласа. Новаўвядзеннем стане ўстаноўка тут бетонных агароджаў на раздзяляльнай паласе па тыпе "Нью-Джэрсі" з прымяненнем беларускага цэменту, плануецца выкарыстоўваць як зборны, так і маналітны варыянт такога бар'ера. Працуем па самых сучасных тэхналогіях, за кошт чаго тэрміны службы магістралі будуць павялічаны з 5 да 7-8 гадоў", - расказаў ён.

Каменціруючы ход работ па першым этапе, Мікалай Мацюк сказаў: "Ідзём з апярэджаннем графіка, выкананы работы па ўладкаванні новай паласы, на некаторых участках укладзены ніжні слой пакрыцця, пераведзены рух на другую паласу, канчаткова гэта будзе зроблена да кастрычніка. Асобныя ўчасткі плануем увесці ў гэтым годзе".

Нарматыўны год завяршэння рэканструкцыі дарогі ў цэлым - 2019, аднак завяршыць работы на ўсёй працягласці трасы плануецца ўжо ў 2018 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі