Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2017, 12:09

Дождж і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 29 сакавіка

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дождж і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 29 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Ноччу прагназуецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Днём чакаецца павелічэнне воблачнасці, на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (дождж, мокры снег). Вецер будзе паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да мінус 6 градусаў. Днём будзе 3-9 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе ноччу - 1-5 вышэй за нуль, днём - 10-15 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі