Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 студзеня 2017, 12:31

Доступ да двух сайтаў з рэкламай нібыта лячэбных сродкаў абмежаваны ў 2017 годзе ў Беларусі

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доступ да двух сайтаў з рэкламай сродкаў з нібыта лячэбнымі ўласцівасцямі абмежаваны ў 2017 годзе ў Беларусі, паведаміла сёння журналістам начальнік сектара кантролю за рэкламай упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Іна Гаўрыльчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рычагі ўздзеяння на нядобрасумленных удзельнікаў рэкламнага рынку ёсць, і мы актыўна імі карыстаемся. Абмяжоўвалі доступ у 2016 годзе да двух сайтаў, на якіх размяшчалася рэклама прадуктаў нібыта з лячэбнымі ўласцівасцямі, і двух сайтаў па продажы бальнічных лістоў. У 2017 годзе таксама абмежаваны доступ да двух сайтаў, на якіх размяшчалася рэклама тавараў, што не з'яўляюцца лячэбнымі сродкамі, але ў якіх было заяўлена аб іх лячэбных уласцівасцях", - адзначыла Іна Гаўрыльчык.

Пры гэтым яна заклікала грамадзян, асабліва пажылога ўзросту, давяраць толькі правераным крыніцам інфармацыі, у якіх кожная рэклама лекавых сродкаў павінна быць узгоднена з Міністэрствам аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі