Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лютага 2017, 18:13

Добрыя справы трэба рабіць не выхваляючыся - Ярмошына

8 лютага, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Добрыя справы трэба рабіць не выхваляючыся. Такое меркаванне выказала сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў час урачыстага адкрыцця ўсебеларускай акцыі "За любімую Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Добрыя справы трэба рабіць не выхваляючыся. Калі ў грамадстве на такім высокім узроўні гавораць пра любоў, то гэта ў першую чаргу прымета дабрабыту грамадства. Я ўдзячна Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі за тое, што ён гаворыць пра галоўнае нефармальным спосабам, за тое, што ён робіць мерапрыемствы, накіраваныя на стварэнне беларускай нацыянальнай ідэі. Няхай гэта акцыя радуе людзей, застаецца такой жа светлай і абуджае лепшыя чалавечыя пачуцці", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Акцыя стартавала сёння ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску. Тут сабраліся прадстаўнікі студэнцтва, розных прафесій, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, вучоныя, пісьменнікі, спартсмены, музыканты, артысты, мастакі і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі