Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2017, 14:37

Дні скідак пройдуць у красавіку ў гандлёвых арганізацыях Мінска

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні скідак пройдуць у красавіку ў гандлёвых арганізацыях Мінска, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Так, акцыі ў ААТ "ЦУМ Мінск" пройдуць 8, 20 і 27 красавіка - тавары будуць рэалізоўвацца са скідкай 17 працэнтаў. Для трымальнікаў дысконтных картак акцыі пройдуць 1 і 2 красавіка - 18 працэнтаў, 29 і 30 красавіка - 20 працэнтаў.

ГКУП "Універмаг Беларусь" аб'яўляе дні скідак 4, 11 і 18 красавіка - тавары ў гэтыя дні можна набыць на 20 працэнтаў танней. Для трымальнікаў дысконтных картак акцыі адбудуцца 1, 2, 7, 8, 9, 13, 14, 15, 19, 20, 21, 27, 28, 29, 30 красавіка - скідка 22 працэнты.

У ААТ "ГУМ" 13 красавіка пройдзе акцыя "Шчодры дзень" - скідка ўстаноўлена ў памеры 22 працэнты, а 20 і 27 красавіка пакупнікі змогуць набыць тавары са скідкай 20 працэнтаў. Для трымальнікаў дысконтных картак 9 і 10 красавіка аб'яўлена скідка 23 працэнты на нехарчовыя тавары, 7 працэнтаў - на харчовыя тавары, 21, 22 і 23 красавіка - 22 працэнты на нехарчовыя тавары, 7 працэнтаў - на харчовыя тавары.

ТАА "Гандлёвы дом "На Нямізе" праводзіць кожную сераду, суботу красавіка акцыі, у час якіх можна набыць тавары са скідкай 20 працэнтаў. Трымальнікам дысконтных картак кожную пятніцу красавіка прапануецца скідка 22 працэнты на нехарчовыя тавары, 5 працэнтаў - на харчовыя тавары.

Ва УП "Кірмаш" кожную сераду і пятніцу красавіка ўстаноўлена скідка на тавары 17 працэнтаў; у ТАА "Старт-Х" кожную сераду - 15 працэнтаў, кожную суботу - 17 працэнтаў на асобныя групы тавараў; у ГТАА "Севяранка" 6, 13, 14, 19, 20 - 15 працэнтаў на асобныя групы тавараў; у ТАА "Вільнюс-1" кожную сераду - 15 працэнтаў на асобныя групы тавараў; у ЗАТ "Сандрык" кожны аўторак - 15 працэнтаў на асобныя групы тавараў; у ТАА "Дзіцячы свет" 12 і 20 красавіка - 10 працэнтаў; у ЗАТ "1000 дробязей" кожны чацвер - 15 працэнтаў; у ТДА "Вераніка" 4, 11, 18 красавіка з 15.00 да 20.00 - 15 працэнтаў, 14, 15, 20, 21 красавіка - 15 працэнтаў; у ЗАТ "Гаспадар і Гаспадыня" 12, 19, 26 красавіка - 20 працэнтаў; у ЗАТ "Крышталь" 8, 12, 15, 19, 22, 26, 29 красавіка - 20 працэнтаў.

Магазіны гандлёвага цэнтра "Сталіца" 8 і 28 красавіка таксама прапануюць скідкі ад 5 працэнтаў да 50 працэнтаў. Першая гадзіна паркоўкі ў ГЦ "Сталіца" 8 і 28 красавіка складзе Br1, звыш адной гадзіны кожную наступную гадзіну - 20 капеек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі