Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 жніўня 2016, 13:46

Дні скідак пройдуць у гандлёвых арганізацыях Мінска ў жніўні

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыі "Дні скідак" на нехарчовыя тавары пройдуць у жніўні ў гандлёвых арганізацыях Мінска, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

Так, скідкі ў ААТ "ЦУМ Мінск" 13 і 27 жніўня складуць 17 працэнтаў.

ГКУП "Універмаг Беларусь" 2, 9, 16, 17, 23, 24 жніўня прапануе тавары са скідкай 20 працэнтаў, а таксама 27 і 28 жніўня прадастаўляе скідку 20 працэнтаў на тавары для школьнікаў.

У ААТ "ГУМ" 11 і 25 жніўня тавары будуць рэалізоўваць са скідкай 20 працэнтаў, 27 жніўня - 17 працэнтаў.

Скідкі ў ТАА "Гандлёвы дом "На Нямізе" складуць 3, 10, 17, 24, 27, 28 жніўня 20 працэнтаў.

УП "Кірмаш" прапануе пакупнікам скідку 15 працэнтаў 3, 10, 17, 24, 27, 31 жніўня.

У ТАА "Старт-Х" 4, 11, 17, 25 жніўня скідкі складуць 15 працэнтаў; у ГТАА "Севяранка" 11, 24 жніўня - 15 працэнтаў (на асобныя групы прамысловых тавараў); у ЗАТ "1000 дробязей" 4, 11, 18, 25 жніўня - 15 працэнтаў.

Магазіны ГЦ "Сталіца" 13 і 27 жніўня прапануюць скідкі ад 5 да 50 працэнтаў.

Як удакладнілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, 27 і 28 жніўня ў сталіцы аб'яўлены адзіны дзень скідак з прадастаўленнем пакупнікам скідак у памеры не менш за 15-20 працэнтаў за кошт узгодненага зніжэння цэн арганізацыямі-вытворцамі і гандлёвых надбавак гандлёвымі арганізацыямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі