Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2016, 16:39

Дні скідак пройдуць у буйных універмагах Мінска ў ліпені

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Буйныя ўнівермагі і гандлёвыя цэнтры Мінска правядуць у ліпені дні скідак, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Гандлёвы дом "На Нямізе" прадаставіць пакупнікам 20-працэнтную скідку на тавары па серадах - 13, 20 і 27 ліпеня, ГУМ - па чацвяргах (14 і 28 ліпеня). Уладальнікі дысконтных картак ГУМа змогуць набыць нехарчовыя тавары на 22 працэнты танней і харчовыя - на 7 працэнтаў з 20 па 22 ліпеня. Універмаг "Беларусь" будзе дарыць скідку 20 працэнтаў па аўторках - 12, 19 і 26 ліпеня.

Набыць тавар танней на 17 працэнтаў мінчане і госці сталіцы могуць у ЦУМе па чацвяргах - 14 і 28 ліпеня. Скідку 15 працэнтаў прадаставіць пакупнікам "Кірмаш" па серадах (6, 13, 20 і 27 ліпеня), уладальнікам дысконтных картак падораць 20-працэнтную скідку 8 і 22 ліпеня. Магазіны гандлёвага цэнтра "Сталіца" 9 і 23 ліпеня прапануюць скідкі да 50 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі