Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лютага 2017, 17:50

Дні скідак правядуць у сакавіку буйныя магазіны Мінска

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыі "Дзень скідак" на нехарчовыя тавары пройдуць у гандлёвых арганізацыях Мінска ў сакавіку, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Так, днямі скідак у ААТ "ЦУМ Мінск" стануць усе суботы месяца - 4, 25 сакавіка цэны зніжаны на 18 працэнтаў, 11, 18 сакавіка - на 17 працэнтаў. ГКУП "Універмаг Беларусь" будзе прадаваць тавары танней на 20 працэнтаў 7, 14, 21, 28 сакавіка, на 22 працэнты - 17 сакавіка. "Шчодры дзень" для любімых жанчын арганізуе 2 сакавіка ААТ "ГУМ" (прапануюцца скідкі да 22 працэнтаў), а 16, 23, 30 сакавіка ў магазіне можна сэканоміць 20 працэнтаў.

ТАА "Гандлёвы дом "На Нямізе" кожную сераду, суботу, нядзелю і 7 сакавіка (акцыя "Звярніце ўвагу!") будзе рэалізоўваць нехарчовыя тавары са скідкай 20 працэнтаў. УП "Кірмаш" плануе прадаваць тавары са скідкай 17 працэнтаў 1, 7, 8, 15, 22, 29 сакавіка.

У ТАА "Старт-Х" скідка 15 працэнтаў на тавары будзе 1, 6, 15, 22, 29 сакавіка, у ГТАА "Севяранка" - 4, 6, 7, 15, 22, 29 сакавіка (на асобныя групы прамысловых тавараў), у ЗАТ "1000 дробязей" - 2, 9, 16, 23, 30 сакавіка, ТДА "Вераніка" (вул. Прытыцкага, 38) - 13, 22, 23 сакавіка. ЗАТ "Гаспадар і Гаспадыня" (пр. Незалежнасці, 131/1) 15, 22, 29 сакавіка парадуе зніжэннем цэн на 20 працэнтаў, ЗАТ "Крышталь" (пр. Незалежнасці, 39) 1, 4, 5, 15, 22, 29 сакавіка - на 15 працэнтаў.

Магазіны ГЦ "Сталіца" 8 і 25 сакавіка прапануюць скідкі ад 5 працэнтаў да 50 працэнтаў. Акцыі для пакупнікоў прапануе таксама ААТ "Гандальадзенне" (магазін "Вопратка" вул. Платонава, 36) - 4, 11, 15, 18, 25 сакавіка цэны зніжаны на 20 працэнтаў (на асартымент для дарослых); 6-9 сакавіка - на 15-17 працэнтаў (на жаночы асартымент панчошна-шкарпэтачнай прадукцыі); 22-24 сакавіка - на 17 працэнтаў (на асартымент для дарослых).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі