Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2018, 11:11

ДМК адзначае павелічэнне ў I паўгоддзі транспартнага патоку праз граніцу Беларусі

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны мытны камітэт адзначае павелічэнне ў першым паўгоддзі бягучага года транспартнага патоку праз граніцу Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў ДМК.

"Колькасць афармляемых мытняй фізічных асоб і транспарту няўхільна расце. Штосутачны паток сёння складае амаль 64 тыс. чалавек, каля 6 тыс. грузавікоў, прыкладна 16 тыс. легкавых аўтамабіляў. Перамяшчэнне легкавых аўтамабіляў у параўнанні з першым паўгоддзем 2017 года ўзрасло на 4 тыс. у суткі", - расказалі ў ведамстве.

Падкрэсліваецца таксама, што своечасова афармляць транспартныя сродкі дае магчымасць пастаяннае ўкараненне мытнымі органамі інавацый. Размова ідзе аб інфарматызацыі і аўтаматызацыі мытных працэсаў: у мытных органах укаранёны электронны дакументаабарот, актыўна прымяняецца аўтаматычны выпуск тавараў і транспартных сродкаў.

Акрамя таго, беларуская мытня дасягнула істотных вынікаў у рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі па паляпшэнні інфраструктуры пунктаў пропуску, што дазваляе афармляць больш транспартных сродкаў, стварае спрыяльныя ўмовы для транзітнай прывабнасці Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі