Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2016, 19:54

Для шматдзетных сем'яў, якія будуюць індывідуальнае жыллё, будуць знойдзены сродкі для дадатковага крэдытавання

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для шматдзетных сем'яў, якія пачалі будаваць індывідуальнае жыллё, але не змаглі пакуль адкрыць крэдытныя лініі, будуць знойдзены сродкі для дадатковага крэдытавання, паведаміў сёння журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны па выніках работы гарачай лініі Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта пытанне мы бачылі ў першым квартале - быў шэраг зваротаў грамадзян. Яго мы пачалі прапрацоўваць загадзя, яно было даложана ва ўрад. Прэм'ер-міністр прыняў рашэнне аб разглядзе дадатковага крэдытавання грамадзян, якія займаюцца індывідуальным жыллёвым будаўніцтвам і адносяцца да катэгорыі шматдзетных сем'яў", - адзначыў Анатоль Чорны.

Паводле яго слоў, на гэтыя мэты спатрэбіцца Br450 млрд. Размова ідзе аб дадатковым крэдытаванні 1,5 тыс. шматдзетных сем'яў, якія ўжо атрымалі ўчасткі і пачалі будаўніцтва. "Дадзена даручэнне прэм'ер-міністрам адшукаць грошы, цяпер урадам прапрацоўваецца пытанне, каб у другой палове года адкрыць гэтыя крэдытныя лініі і даць магчымасць будаваць тое, што яны пачалі ўжо будаваць", - растлумачыў міністр.

Анатоль Чорны канстатаваў, што ўсяго па пытаннях, звязаных з будаўніцтвам, паступіла 106 зваротаў. "У асноўным гэта пытанні прыватнага характару, якія патрабуюць персанальнага падыходу. Усе яны ўзяты на кантроль, па іх будуць дадзены канкрэтныя адказы", - запэўніў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі