Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 верасня 2018, 09:00

Дэпутаты рыхтуюць змяненні ў 160 артыкулаў Працоўнага кодэкса

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты рыхтуюць змяненні ў 160 артыкулаў Працоўнага кодэкса, паведаміла 11 верасня журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Тамара Красоўская ў час пасяджэння рабочай групы па законапраекце "Аб змяненні некаторых законаў Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Законапраект прадугледжвае ўдасканаленне заканадаўства аб працы з улікам практыкі яго прымянення. "Праектам закона карэкціруюцца больш за 160 артыкулаў Працоўнага кодэкса, ён будзе дапоўнены новымі артыкуламі і главамі. На нашу думку, прававое рэгуляванне працоўных пытанняў павінна быць больш гібкім. На сённяшні дзень у профільную камісію ад дэпутатаў, зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў паступіла каля 50 заўваг і прапаноў. Усе яны заслугоўваюць увагі і маюць патрэбу ў дасканалай прапрацоўцы, паколькі накіраваны на забеспячэнне стабільнасці працоўных адносін і поўную рэалізацыю канстытуцыйнага права грамадзян на працу", - расказала Тамара Красоўская.

У прыватнасці, заўвагі і прапановы дэпутатаў датычацца парадку і ўмоў скасавання працоўнага дагавора, рэжыму гібкага рабочага часу, часовага пераводу і аплаты працы, пераводу работнікаў на бестэрміновыя працоўныя дагаворы. Працоўны кодэкс таксама дасць азначэнне такім паняццям, як "тарыфная стаўка" і "тарыфны аклад".

У любым законапраекце важна дакладна вызначыцца з паняційным апаратам. Працоўны кодэкс складана ўявіць без такіх паняццяў, як "тарыфная стаўка" і "тарыфны аклад". Аднак ні ў Працоўным кодэксе, ні ў іншых нарматыўна-прававых актах азначэння гэтых тэрмінаў няма. А гэта вельмі важна для работніка, паколькі звязана з аплатай яго працы", - адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Вольга Палітыка.

Работа над законапраектам "Аб змяненні некаторых законаў Беларусі" працягваецца. Як чакаецца, ён будзе разгледжаны ў другім чытанні на асенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў у лістападзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі