Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2021, 11:36

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб змяненні Крымінальнага кодэкса

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь" 27 верасня 2021 года ўнесены ў Палату прадстаўнікоў па даручэнні Прэзідэнта дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Алегам Белаконевым.

У сувязі з распаўсюджваннем новых спецыфічных відаў проціпраўных паводзін і ў мэтах узмацнення прэвентыўнага патэнцыялу арт.361 Крымінальнага кодэкса выкладаецца ў новай рэдакцыі. Пры гэтым узмацняецца крымінальная адказнасць за дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, у тым ліку з указаннем на такую крымінаўтваральную прыкмету гэтага злачынства, як заклікі, накіраваныя на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) адносна Беларусі, фізічных і юрыдычных асоб краіны.

"Людзі, якія заклікаюць да санкцый супраць сваёй краіны, або нездаровыя, або не разумеюць, што яны робяць. Яны ж самі жывуць у гэтай краіне. Санкцыі заўсёды прыводзяць да спаду ўзроўню жыцця любога грамадзяніна, які пражывае тут, - сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў. - Таму праведзены комплекс мерапрыемстваў. Гэта задача была пастаўлена кіраўніком дзяржавы. Праведзена карпатлівая работа. І цяпер гэты артыкул крыху відазменены".

Праектам закона прапануецца караць указаныя дзеянні па ч.1 арт.361 КК абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў, па ч.2 - пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да 10 гадоў, па ч.3 - пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да 12 гадоў.

"Змяняецца жыццё, падыходы, змяняюцца войны. Вы бачыце, яны становяцца гібрыднымі. Таму, адпаведна, і крымінальнае заканадаўства павінна таксама змяняцца. І людзі, якія заклікаюць да такіх рэчаў, павінны несці за гэта адказнасць і павінны разумець, што пакаранне будзе непазбежным", - дадаў дэпутат.

Пасля ўнясення ў Палату прадстаўнікоў законапраект быў разгледжаны ва ўсіх пастаянных камісіях і ў галоўным прававым упраўленні Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, а таксама, як канчаткова падрыхтаваны для разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні, накіроўваўся Прэзідэнту. Заўваг і прапаноў канцэптуальнага характару па праекце Пастаянная камісія па нацыянальнай бяспецы не атрымала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі