Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2018, 14:35

Дэпутаты прынялі да ведама дэкрэт аб садзейнічанні занятасці

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння на пасяджэнні прынялі да ведама дэкрэт нумар 1 аб садзейнічанні занятасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент дэпутатам прадставіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Яна таксама адказала на пытанні парламентарыяў.

У размове з журналістамі міністр падкрэсліла, што дэкрэт прызначаны ў першую чаргу актывізаваць рынак працы, садзейнічаць працаўладкаванню ўсіх жадаючых. Для гэтага ствараюцца спецыяльныя камісіі. Яны, як растлумачыла Ірына Касцевіч, будуць прапаноўваць непрацуючым паслугі па працаўладкаванні. У склад камісій уключаюцца дэпутаты ўсіх узроўняў, спецыялісты мясцовых органаў улады, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Мінпрацы і сацабароны праводзіць для іх выязныя семінары, вывучае ўзнікаючыя перад імі пытанні і прапановы наконт пераліку цяжкіх жыццёвых сітуацый, з-за якіх людзі зведваюць праблемы з працаўладкаваннем. Для камісій распрацуюць спецыяльныя памяткі, якія будуць удасканальвацца па меры назапашвання вопыту.

Акрамя таго, сёння на пасяджэнні былі прыняты ў першым чытанні папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін, у другім - законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон аб абароне правоў спажыўцоў. Дэпутаты ратыфікавалі таксама шэраг міжнародных дакументаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі