Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2018, 16:03

Дэпутаты павінны ведаць спадзяванні людзей і актыўна вырашаць праблемы выбаршчыкаў - Краўцоў

18 лютага, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты павінны ведаць спадзяванні людзей і актыўна вырашаць праблемы і пытанні выбаршчыкаў. Такое меркаванне 18 лютага журналістам выказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, прагаласаваўшы на выбарчым участку нумар 7 у Гродзенскай гарадской гімназіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Краўцоў расказаў журналістам, што прыйшоў на выбары з добрым настроем. Ён падкрэсліў важнасць палітычнай кампаніі для кожнага жыхара краіны.

"У рэгіёне ў мясцовыя Саветы ўсіх узроўняў - ад сельскага да абласнога - будуць выбраны звыш 2,3 тыс. дэпутатаў. Хацелася б, каб у іх колькасць увайшлі актыўныя, дастойныя людзі, якія ведалі б спадзяванні і чаканні выбаршчыкаў, дапамагалі ім вырашаць праблемы і пытанні. Яны таксама актыўна павінны ўзаемадзейнічаць з органамі выканаўчай улады, удзельнічаць у абмеркаванні планаў, праграм, тых напрамкаў, на якія расходуюцца немалыя сродкі", - адзначыў Уладзімір Краўцоў. Ён падкрэсліў, што многае залежыць ад канструктыўнай работы органаў выканаўчай і прадстаўнічай улады.

"Нам вельмі важна меркаванне дэпутатаў, іх пазіцыя па тых ці іншых напрамках. Дэпутат кожны дзень сустракаецца з людзьмі, размаўляе, выслухоўвае іх просьбы, пытанні - ён лепш за ўсіх ведае іх спадзяванні і праблемы. І вельмі важна, каб гэтыя праблемы даходзілі да органаў выканаўчай улады", - падкрэсліў Уладзімір Краўцоў. Ён адзначыў, што прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці на 2018 год. І неабходна, каб быў грамадскі кантроль за тым, як яна будзе выконвацца, як будуць рэалізаваны канкрэтныя напрамкі, падпраграмы. Дэпутаты таксама павінны падключыцца да распрацоўкі праграмы на 2019 год і на сярэдне- і доўгатэрміновую перспектыву.

У Гродзенскай вобласці ў спісы для галасавання ўключаны больш за 776 тыс. выбаршчыкаў. Як паведамілі ў Гродзенскай абласной выбарчай камісіі, у рэгіёне сёння адкрыты 675 участкаў. У асноўным галасаванне праходзіць у прывычных для людзей месцах недалёка ад месца іх жыхарства, грамадзяне загадзя атрымалі запрашэнні з пазначэннем адраса ўчастка для галасавання і тэлефона камісіі, звесткі былі таксама апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі. У памяшканнях участкаў у Гродзенскай вобласці ўстаноўлена каля 500 празрыстых урнаў. За ходам галасавання сочаць 3,8 тыс. наглядальнікаў. Для галасавання людзей са слабым зрокам падрыхтаваны трафарэты і павелічальнае шкло (лупа), на многіх участках забяспечана безбар'ернае асяроддзе. Дапамога асобам з абмежаванымі магчымасцямі і пажылым людзям на ўчастках гатовы аказаць валанцёры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі