Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 сакавіка 2016, 18:00

Дэпутат: парламент не будзе ініцыіраваць скарачэнне дэкрэтнага водпуску

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты не будуць вылучаць ініцыятыву па скарачэнні водпуску па доглядзе дзяцей да трох гадоў, заявіла сёння дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алена Бераснёва на круглым стале "Партрэт сучасніцы: беларуская жанчына сёння", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гавораць, што тры гады для дэкрэтнага водпуску - гэта шмат і, можа, трэба перагледзець, то такой ініцыятывы ад дэпутатаў, вядома, не будзе. Гэты водпуск сёння - дасягненне. І ў мужчын таксама ёсць такое права", - сказала парламентарый.

Алена Бераснёва дадала, што на 1 сакавіка 2016 года дэпазітныя рахункі на сямейны капітал адкрыты на $146 млн.

У сваю чаргу галоўны рэдактар часопіса "Алеся" Ларыса Ракоўская адзначыла, што ў свой час часопіс "Работнiца i сялянка" (старая назва "Алесi") быў ініцыятарам павелічэння дэкрэтнага водпуску да трох гадоў. "Работнiца i сялянка" была ўплывовым часопісам. Яго выпісвалі ў розных кутках краіны (СССР. - Заўвага БЕЛТА)", - дадала галоўны рэдактар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі