Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2018, 12:46

Дэпазіты на сямейны капітал адкрыты ў Беларусі больш як на $474 млн

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 1 студзеня адкрыта 47 405 дэпазітных рахункаў на сямейны капітал у ААТ "ААБ Беларусбанк" на суму $474,05 млн, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Гэты від доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем'яў быў уведзены з 1 студзеня 2015 года. Сямейны капітал - аднаразовае прадастаўленне безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. У 2015 годзе было адкрыта 11 582 дэпазітныя рахункі, у 2016-м - 18 983.

Заявы аб назначэнні сямейнага капіталу, якiя паступаюць у мясцовыя органы ўлады, разглядаюцца на працягу аднаго месяца. Праграма падтрымкі шматдзетных сем'яў разлічана на 5 гадоў - з 1 студзеня 2015 па 31 снежня 2019 года. Грашовыя сродкі ў памеры $10 тыс. прадастаўляюцца сем'ям для выкарыстання ў Беларусі ў поўным аб'ёме або па частках у безнаяўным парадку - па адным або некалькіх напрамках: паляпшэнне жыллёвых умоў; атрыманне адукацыі; атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя; фарміраванне накапляльнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям'і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям'і. Права на назначэнне сямейнага капіталу маюць грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы: маці (мачаха) у поўнай сям'і, адзін з бацькоў у няпоўнай сям'і, усынавіцель (удачарыцель) пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня 2015 па 31 снежня 2019 года, калі з улікам народжанага, усыноўленага (удачаронага) дзіцяці (дзяцей) у сям'і выхоўваюцца не менш як трое дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Пры гэтым дата нараджэння дзіцяці павінна быць не раней за 1 студзеня 2015 года (тыя, хто нарадзіўся ў снежні, у гэту праграму не трапляюць). Калі ў поўнай сям'і маці (мачаха) не мае права на назначэнне сямейнага капіталу, то такое права прадастаўляецца бацьку (айчыму) пры захаванні астатніх умоў. Рэалізаваць права на назначэнне сямейнага капіталу можна толькі адзін раз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі