Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2016, 18:09

Дэнамінацыя ў Беларусі спросціць штодзённае жыццё - кіраўнік місіі МВФ па Беларусі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэнамінацыя спросціць штодзённае жыццё. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напэўна, дэнамінацыя спросціць наша штодзённае жыццё. Прынамсі, для місіі МВФ будзе значна лягчэй выконваць разлікі, калі мы ліквідуем чатыры нулі", - сказаў прадстаўнік МВФ.

Пітэр Долман прызнаўся, што сам з нецярпеннем чакае моманту, калі можна будзе ўбачыць новыя беларускія грошы. Ён лічыць, што ўрад і Нацбанк падрыхтаваліся да правядзення дэнамінацыі, і нават калі ўзнікнуць нейкія тэхнічныя цяжкасці, то ўсе яны будуць вырашаны.

Адказваючы на пытанне, ці забяспечыць дэнамінацыя стабільнасць у эканоміцы, Пітэр Долман адзначыў, што для добрых перспектыў патрэбны надзейныя меры эканамічнай палітыкі. "Нам уяўляецца, што ўрад ідзе ў правільным напрамку. Аднак фактары слабаабароненасці развіваюцца і ўзмацняюцца хутчэй. Менавіта таму мы заклікаем урад ісці хутчэй, каб "дагнаць і абагнаць" гэтыя фактары слабаабароненасці. Гэта закладзе асновы для больш высокіх тэмпаў эканамічнага росту", - лічыць кіраўнік місіі МВФ па Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі