Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лютага 2018, 11:09

Дэкрэт аб занятасці прадугледжвае індывідуальны падыход да кожнага чалавека - дэпутат

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэкрэт нумар 1 "Аб садзейнічанні занятасці" прадугледжвае індывідуальны падыход да кожнага чалавека. Такое меркаванне 8 лютага журналістам выказала старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Тамара Красоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спецыяльныя камісіі, якія ствараюцца згодна з дэкрэтам, будуць дэталёва разглядаць кожную сітуацыю. Пры неабходнасці людзям прапануюць перанавучанне. Яшчэ адзін варыянт працаўладкавання - адкрыццё сваёй справы. "У дэкрэце закладзены прынцып індывідуальнага падыходу да кожнага канкрэтнага чалавека, яго сям'і, жыццёвай сітуацыі", - падкрэсліла Тамара Красоўская.

Дэпутат адзначыла, што ключавая роля ў рэалізацыі дэкрэта адводзіцца мясцовым уладам. "Самая галоўная яго задача ў тым, каб садзейнічаць занятасці людзей, матываваць іх да яе", - сказала Тамара Красоўская.

У рабоце камісій будуць задзейнічаны і падатковыя органы. Як расказала журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка, падатковыя работнікі будуць растлумачваць падатковае заканадаўства, праводзіць прававы лікбез для жадаючых стаць прадпрымальнікамі.

8 лютага ў Палаце прадстаўнікоў праходзіла пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях. Парламентарыі і эксперты, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы дэкрэта нумар 1, абмеркавалі меры па яго рэалізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі