Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2017, 11:43

Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 24 жніўня

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 24 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У паўночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, ноччу месцамі па Віцебскай вобласці - вельмі моцныя. Вецер прагназуецца заходні 6-11 м/с, у многіх раёнах-з парывамі да 15-22 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 вышэй за нуль. Днём - 12-18 градусаў, па паўднёвым захадзе - плюс 19-21.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі