Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2017, 14:30

Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі ў першай палавіне тыдня

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі ў першай палавіне тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е, але да канца рабочага тыдня надвор'е палепшыцца", - сказалі ў Гідрамеце.

У аўторак, 14 лістапада, ноччу атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, у асобных раёнах па поўначы краіны чакаецца моцны мокры снег. Месцамі па Беларусі магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Днём франты пакінуць тэрыторыю нашай краіны і пад уплывам няўстойлівых паветраных мас толькі ў асобных раёнах, у асноўным па ўсходзе краіны, не абыдзецца без ападкаў (мокры снег, дождж). Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, тэмпература ў другой палавіне дня павысіцца да 1-7 градусаў цяпла.

У сераду, 15 лістапада, ноччу па крайнім паўночным захадзе краіны, днём параважна ў паўночных і цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2, удзень - ад нуля да плюс 6 градусаў.

У чацвер, 16 лістапада, ноччу пераважна па паўночнай частцы краіны, днём у крайніх усходніх раёнах Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5, удзень - 2-7 градусаў цяпла.

У пятніцу, 17 лістапада, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень - 1-7 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі