Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2018, 11:49

Дажджы і да 20 градусаў цяпла будзе ў Беларусі 24 красавіка

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і да 20 градусаў цяпла будзе ў Беларусі 24 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень пераважна па ўсходняй палавіне рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні 5-10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе краіны - плюс 9-12. Удзень будзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - плюс 18-20 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі