Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2018, 15:01

Дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Характэрнай асаблівасцю надвор'я ў бягучым месяцы стаў павышаны тэмпературны фон і недабор ападкаў. На большай частцы тэрыторыі краіны выпала менш за 50 працэнтаў месячнай нормы ападкаў. На гэтым тыдні сітуацыя складваецца так, што асноўным фактарам, які фарміруе надвор'е, стануць атмасферныя франты, а гэта значыць, што скарбонка ападкаў папоўніцца, але ў той жа час цалкам папоўніць красавіцкі дэфіцыт не атрымаецца", - расказалі сіноптыкі.

У аўторак, 24 красавіка, франтальны раздзел з суседняй Польшчы прынясе на большую частку тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Удзень па захадзе краіны дажджы спыняцца. Вецер заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 па паўночным усходзе да плюс 12 па паўднёвым захадзе краіны. Удзень будзе 11-18, у паўночна-ўсходніх раёнах - 9-10 са знакам плюс.

У сераду, 25 красавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер заходні ўмераны, удзень па Віцебскай вобласці парывісты. Уначы чакаецца ад 4 да 10 цяпла, удзень - 10-17, па поўдні месцамі - плюс 18-22 градусы.

У чацвер, 26 красавіка, прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4-6 па поўначы да 11-13 вышэй за нуль па поўдні краіны. Удзень чакаецца 12-18 цяпла, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да 20 градусаў.

У пятніцу, 27 красавіка, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні ўмераны. Уначы будзе ад 4 да 11 градусаў вышэй за нуль, удзень - 10-17 цяпла.

У суботу, 28 красавіка, у асобных раёнах краіны, пераважна па паўночнай палавіне, чакаюцца невялікія дажджы. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература ўначы - 1-7 цяпла, удзень будзе ад плюс 12 па паўночным усходзе да 20 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым захадзе рэспублікі.

У нядзелю, 29 красавіка, месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Уначы - 2-8 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах - 9-11. Удзень будзе плюс 15-21, па паўднёвым захадзе - 22-25 вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі