Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 верасня 2017, 13:50

Дажджлівае і ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджлівае і ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"У бліжэйшыя дні чакаецца па-асенняму няўстойлівае надвор'е. У панядзелак з Карпат праз Беларусь будзе хутка перамяшчацца цыклон, які прынясе дажджлівае, а ў дзённы час і ветранае надвор'е", - сказаў сіноптык.

У суботу ноччу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём выявіцца ўплыў франтальнага раздзелу. Будзе воблачна з праясненнямі, ноччу без ападкаў, днём у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. У ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы 4-9 м/с, ноччу з парывамі да 14 м/с, у асобных раёнах па Віцебскай вобласці - да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль, удзень - 15-20 градусаў цяпла.

У нядзелю надвор'е будуць вызначаць больш актыўныя атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Месцамі магчымы навальніцы, днём у асобных раёнах Брэсцкай і Мінскай абласцей моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, удзень плюс 14-21. Па паўднёвым усходзе чакаецца кароткачасовы ўсплёск цяпла: там будзе плюс 22-27.

У панядзелак ноччу найбольш інтэнсіўныя дажджы пройдуць у заходніх і цэнтральных раёнах краіны. Удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 12-17 градусаў цяпла, днём па паўднёвым усходзе будзе крыху цяплей - плюс 18-22.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі