Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лістапада 2018, 12:36

Даўжнікі будуць атрымліваць СМС аб узбуджэнні выканаўчага вядзення па справе

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даўжнікі будуць атрымліваць СМС аб узбуджэнні выканаўчага вядзення, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання - галоўны судовы выканаўца Беларусі Дзмітрый Каваленка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў галоўны судовы выканаўца, у бліжэйшы час плануецца больш цесна працаваць з мабільнымі аператарамі, каб інфармаваць даўжнікоў з дапамогай аўтадазвону і СМС-рассылкі. "Даўжнікі будуць атрымліваць СМС-паведамленні аб узбуджэнні выканаўчага вядзення і, магчыма, яшчэ нейкіх выканаўчых дзеяннях. Гэта пытанне таксама прапрацоўваецца", - сказаў Дзмітрый Каваленка.

Разам з тым і цяпер закон аб выканаўчым вядзенні дае магчымасць выкарыстоўваць гэтыя сродкі сувязі, каб дастукацца да даўжніка.

У Мінску праходзіць міжнародная практычная канферэнцыя "Развіццё сістэмы прымусовага выканання", прысвечаная пяцігоддзю сістэмы органаў прымусовага выканання Беларусі. Удзельнікі абмяркоўваюць актуальныя пытанні ў сферы выканаўчага вядзення для далейшага ўдасканалення заканадаўства, пошуку аптымальных шляхоў развіцця сістэмы прымусовага выканання, павышэння яе эфектыўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі