5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Датэрміновая выплата пенсій за 7 лістапада пачалася сёння ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце РУП "Белпошта", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 7 лістапада пачалася ўжо ў аддзяленнях паштовай сувязі Мінска, Магілёва, Брэсцкай і Віцебскай абласцей.
У сераду, 6 лістапада, атрымаць пенсіі (дапамогі) можна будзе ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі ў Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.
У чацвер, 7 лістапада, будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.
Пра рэжым работы аддзяленняў можна даведацца ў кантакт-цэнтры "Белпошты" па нумары 154.-0-