Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2016, 13:40

Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў павялічацца з лістапада

25 кастрычніка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў павялічацца з лістапада бягучага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" з 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям'і.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за трэці квартал бягучага года ў памеры Br743,6. Такім чынам, з лістапада па студзень памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе на першае дзіця Br260,26 (з 1 жніўня па 30 кастрычніка - Br252,39), на другое і наступных дзяцей - Br297,44 (цяпер - Br288,44), на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў - Br334,62 (Br324,50).

Пражываючым на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення або з правам на адсяленне дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў да ўстаноўленага законам.

Што датычыцца дзіцячых дапамог, якія вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), то іх памер будзе вядомы пасля прыняцця пастановы Мінпрацы і сацабароны аб памеры БПМ на перыяд з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года.

У бягучым годзе пераразлік памераў дзіцячых дапамог ажыццёўлены ўжо чатыры разы ў сувязі з павелічэннеі БПМ (з 1 лютага, 1 сакавіка, 1 мая, 1 жніўня) і два разы - у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал (з 1 лютага і з 1 жніўня).

Нацыянальным заканадаўствам прадугледжана разгалінаваная сістэма дапамог сем'ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей - усяго назначаецца 11 відаў дапамог.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі