Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2017, 13:30

Дапамогі на дзяцей да трох гадоў павялічацца ў Беларусі з 1 жніўня

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў узрастуць з 1 жніўня бягучага года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" са студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця дапамога складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям'і.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за II квартал 2017 года (паводле даных Белстата - Br796,8). Выплаты на першае дзіця вырастуць з 1 жніўня на Br17,5 і складуць Br278,88 у месяц, на другое і наступных дзяцей - на Br20 (Br318,72), на дзіця-інваліда - на Br22,5 (Br358,56).

Што датычыцца дзіцячых дапамог, што вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), то іх памер будзе вядомы пасля прыняцця пастановы Мінпрацы і сацабароны аб устанаўленні новага памеру БПМ.

Нацыянальным заканадаўствам прадугледжана разгалінаваная сістэма дапамог сем'ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей: назначаецца 11 відаў дапамог. У чэрвені ў рэспубліцы змяніўся парадак перагляду выплаты дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Цяпер пераразлік праводзіцца двойчы ў год: з 1 лютага і з 1 жніўня, а не раз у квартал.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі