Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 сакавіка 2018, 14:10

ДАІ заклікае да павышанай увагі на дарогах у час дрэннага надвор'я

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі са штармавым папярэджаннем Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху да захавання павышаных мер бяспекі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ МУС Беларусі.

Вадзіцелям у складаных умовах надвор'я неабходна быць максімальна ўважлівымі за рулём. "У час моцных ападкаў трэба рухацца з уключаным блізкім святлом, выбіраць найбольш бяспечную скорасць і дыстанцыю ў адпаведнасці з бачнасцю і станам дарогі. З асаблівай асцярожнасцю праязджаць пешаходныя пераходы і перакрыжаванні. Адмовіцца ад рэзкага тармажэння і манеўраў, што можа прывесці да страты кантролю над аўтамабілем ва ўмовах слізкай праезнай часткі. Неабходна абавязкова карыстацца рамянямі бяспекі ўсім, хто сядзіць у аўтамабілі", - адзначылі ў ДАІ.

Інспектары нагадалі аб тым, што перад паездкай абавязкова неабходна ачысціць шкло і фары аўто ад снегу і лёду, запоўніць бачок шклоабмывальніка незамярзальнай вадкасцю. Дзяржаўтаінспекцыя таксама заклікае выконваць правілы паркоўкі і не пакідаць машыны на краі дарогі, каб не перашкаджаць нармальнаму руху грамадскага транспарту і не перашкаджаць рабоце снегаўборачнай тэхнікі. ДАІ просіць дапамагчы камунальным службам у расчыстцы хаця б свайго парковачнага месца.

"Пешаходам рэкамендуецца праяўляць асцярожнасць пры перасячэнні дарогі нават па пешаходным пераходзе. Помніце, што аўтамабіль немагчыма спыніць імгненна, асабліва калі слізка. Ступайце на пешаходны пераход толькі пераканаўшыся, што вадзіцелі паспелі спыніцца і вас прапускаюць. Чакаючы грамадскі транспарт і зялёны сігнал святлафора, стойце далей ад краю праезнай часткі. Ва ўмовах Абмежаванай бачнасці і ў цёмны час сутак абазначайце сябе святловяртальнымі элементамі", - параілі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Работа дарожна-патрульнай службы ДАІ арыентавана на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху. Арганізаваны кругласутачны маніторынг стану дарог для забеспячэння бяспекі дарожнага руху, своечасовай арганізацыі работ па ўборцы снегу і ліквідацыі зімовай слізкасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі