Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2017, 16:13

ДАІ ўкараняе ва ўстановах адукацыі пашпарты дарожнай бяспекі

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДАІ ўкараняе ва ўстановах адукацыі пашпарты дарожнай бяспекі. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Ганна Банадык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўніца ДАІ адзначыла, што адным з новаўвядзенняў бягучага года стала правядзенне маніторынгу дарожнай бяспекі паблізу ўсіх устаноў адукацыі. "На кожную ўстанову адукацыі ствараецца пашпарт дарожнай бяспекі, у якім ёсць практычна поўная інфармацыя аб школе - пачатку заняткаў, уладальніку дарог каля ўстановы, школьным аўтобусе, поўная інфармацыя аб арганізацыі дарожнага руху паблізу, - расказала Ганна Банадык. - Таксама там змешчаны маршрут "дом-школа-дом" для вучняў і бацькоў. Значыць, гэта поўны пашпарт дарожнай бяспекі, які прыкладаецца да пашпарта гатоўнасці школы". Захоўваюцца такія пашпарты і ва ўстанове адукацыі, і ў мясцовым аддзеле ДАІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі