Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2017, 19:57

ДАІ ў канцы тыдня ўзмоцнена адпрацуе трасу М1

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя 25-27 жніўня ўзмоцнена адпрацуе трасу М1. Аб гэтым сёння паведаміла журналістам старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Ганна Банадык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказала прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі, масіраваная адпрацоўка запланавана на ўсім працягу аўтадарогі М1. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца бяспечнай перавозцы дзяцей. Інспектары правераць, ці выкарыстоўваюцца для гэтага спецыяльныя ўтрымліваючыя ўстройствы. Адпрацоўка прадоўжыцца да позняга вечара 27 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі