Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лістапада 2016, 19:58

ДАІ просіць вадзіцеляў і пешаходаў быць больш уважлівымі ў складаных умовах надвор'я

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў і пешаходаў быць больш уважлівымі ў складаных умовах надвор'я, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У бліжэйшыя выхадныя дні на тэрыторыі Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: у многіх раёнах краіны пройдзе снег, мокры снег, які пераходзіць у дождж. Днём у асобных раёнах горада прагназуюцца моцныя ападкі. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да мінус 3 градусаў, днём будзе ад нуля да 2 градусаў са знакам плюс.

У Мінску ў панядзелак ноччу прагназуюцца кароткачасовыя ападкі - мокры снег, дождж. Днём пройдуць дажджы, у асобных раёнах горада моцныя дажджы. Тэмпература ноччу складзе 1-3 градусы цяпла, днём - 4-6 градусаў вышэй за нуль.

У зімовы перыяд, калі пагаршаюцца ўмовы надвор'я і скарачаецца светлы час сутак, доля аварый з удзелам пешаходаў павялічваецца. Часта пешаходы відавочна ігнаруюць сігналы святлафораў, не звяртаюць увагі на дарожныя знакі. І ўсё ж такі асноўнай прычынай страшнай статыстыкі з'яўляюцца рызыкоўныя паводзіны на дарозе, а менавіта - пераход праезнай часткі не ва ўстаноўленых месцах і нечаканае з'яўленне перад транспартнымі сродкамі, якія рухаюцца.

"Чамусьці пешаходы памылкова думаюць, што вадзіцель іх ужо заўважыў, і, не гледзячы па баках, упэўнена ступаюць на праезную частку. Аднак пры скорасці 60 км/гадз за адну секунду аўтамабіль праязджае амаль 17 м: за гэты час вадзіцель ледзь паспявае зразумець, што або хто перад ім. Затармазіць або ўдачна зманеўраваць у такой сітуацыі наўрад ці магчыма", - адзначылі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Вадзецеляў просяць быць максімальна ўважлівымі да пажылых пешаходаў, не падганяць іх гудком сігналу, праяўляць разуменне і павагу. Згодна з ПДР вадзіцель павінен быць гатовы знізіць скорасць руху або спыніцца, каб выключыць верагоднасць наезду на пешага ўдзельніка дарожнага руху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі