Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 верасня 2017, 15:23

ДАІ Мінска абнародавала месцы ўстаноўкі спідкамаў у верасні

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя апублікавала спіс месц, дзе будуць устаноўлены мабільныя датчыкі аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў скораснага рэжыму ў верасні. Такая інфармацыя размешчана на сайце УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Фіксаваць парушэнні ўвесь месяц з 7.00 да 20.00 будуць камеры па адрасе пр. Партызанскі, 75 і на вул. Чкалава, 1 - абмежаванне скорасці 60 км/гадз. Дзве мабільныя камеры ўстаноўлены на МКАД. Яны будуць фіксаваць парушэнні ПДР круглыя суткі на 33-м км унутранага і 21-м км знешняга кальца (90 км/гадз).

Спідкамы на наступных участках дарог будуць працаваць з 21.00 да 2.00: 13, 17, 21, 25, 29 верасня - па пр. Незалежнасці, 156 (80 км/гадз), пр. Пушкіна, 70а (60 км/гадз), а таксама вул. Ташкенцкай, мост цераз раку Свіслач (60 км/гадз); 14, 18, 22, 26, 30 верасня - па вул. Прытыцкага, 60, к.5 (60 км/гадз), пр. Незалежнасці, 45 і 99 (60 км/гадз); 11, 15, 19, 23, 27 верасня - па вул. Кальварыйскай, 58, к.1 (60 км/гадз), па пр. Партызанскім, 75 і 147 (60 км/гадз); 12, 16, 20, 24, 28 верасня - на перасячэнні пр. Незалежнасці з вул. Рагачоўскай (80 км/гадз), вул. Прытыцкага, 106 (60 км/гадз) і на пр. Партызанскім, 75 (70 км/гадз).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі