Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2017, 10:46

ДАІ Мінска абнародавала месцы ўстаноўкі спідкамаў у кастрычніку

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя апублікавала спіс месц, дзе будуць устаноўлены мабільныя датчыкі аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў скораснага рэжыму ў кастрычніку. Такая інфармацыя размешчана на сайце УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Фіксаваць парушэнні ўвесь месяц з 7.00 да 20.00 будуць камеры па адрасе пр. Партызанскі, 75 - абмежаванне скорасці 60 км/гадз. Дзве мабільныя камеры ўстаноўлены на МКАД. Яны будуць фіксаваць парушэнні ПДР круглыя суткі на 33-м км унутранага і 21-м км знешняга кальца (90 км/гадз). З панядзелка па суботу з 7.00 да 20.00 датчыкі будуць працаваць на вул. Алібегава, 12б (60 км/гадз).

Спідкамы з 20.00 да 2.00 будуць працаваць на ўчастках дарог: 11, 15, 19, 23, 27 і 31 кастрычніка - па пр. Незалежнасці, 99 (60 км/гадз), вул. Прытыцкага, 60, к.5 (60 км/гадз), на перасячэнні пр. Незалежнасці з вул. Рагачоўскай (80 км/гадз); 12, 16, 20, 24, 28 кастрычніка - па вул. Кальварыйскай, 58, к.1 (60 км/гадз), пр. Незалежнасці, 45 (60 км/гадз), а таксама на вул. Ташкенцкай, мост цераз раку Свіслач (60 км/гадз); 13, 17, 21, 25, 29 кастрычніка - па пр. Партызанскім, 75 (60 км/гадз), пр. Незалежнасці, 156 (80 км/гадз), пр. Пушкіна, 70а (60 км/гадз); 14, 18, 22, 26, 30 кастрычніка - па пр. Незалежнасці, 99 (60 км/гадз), пр. Партызанскім, 147 (60 км/гадз), вул. Прытыцкага, 106 (60 км/гадз).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі