Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 ліпеня 2016, 11:18

Дадатковы набор на бюджэт у некаторых ВНУ пройдзе 26-28 ліпеня

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыём дакументаў у некаторыя ВНУ па дадатковым наборы на бюджэтныя дзённую і завочную формы атрымання адукацыі пройдзе з 26 па 28 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, на геаграфічным факультэце БДУ на дзённай форме навучання вакантнымі засталіся па два месцы на спецыяльнасцях "геалогія і разведка карысных выкапняў", "геаінфармацыйныя сістэмы (напрамак - зямельна-кадастравыя)", а на спецыяльнасці "гідраметэаралогія" - 7. На ваенным факультэце на спецыяльнасць "геаінфармацыйныя сістэмы (напрамак - спецыяльныя)" засталіся вакантнымі два месцы. На завочнай форме геафака на спецыяльнасці "геаэкалогія" засталося чатыры вакантныя месцы, на гістарычным факультэце на "дакументазнаўства" - два, у Інстытуце журналістыкі на спецыяльнасці "журналістыка (напрамак - друкаваныя СМІ)" - тры.

Як паведамлялася, вакантныя месцы ёсць у Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна, Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова, Віцебскім тэхналагічным універсітэце (можна паступіць на некаторыя спецыяльнасці, звязаныя з лёгкай прамысловасцю). Больш падрабязная інфармацыя будзе размешчана на сайтах ВНУ па 25 ліпеня.

На бюджэтныя месцы, што засталіся, могуць падаваць дакументы абітурыенты, якія здалі здавальняюча ўступныя іспыты, неабходныя для паступлення на гэту спецыяльнасць (напрамак спецыяльнасці).

Залічэнне ў рамках дадатковага набору пройдзе па 31 ліпеня.

Падрабязная інфармацыя аб уступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі Беларусі прадстаўлена на партале Міністэрства адукацыі ў раздзеле "Абітурыенту", а таксама на сайтах устаноў адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі