Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2017, 14:47

Дабрачынная дапамога ўдзельнікаў акцыі "Нашы дзеці" перавысіла Br1 млн

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі акцыі "Нашы дзеці" перадалі ў дзіцячыя ўстановы матэрыяльную дапамогу, абсталяванне і падарункі на Br1 млн 180 тыс., паведаміў сёння журналістам намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віктар Якжык адзначыў, што гэта сума значна перавышае памер дапамогі, аказанай у папярэднія гады. За час акцыі, якая стартавала 9 снежня 2016 года і завяршылася 8 студзеня 2017-га, было праведзена больш за 8 тыс. навагодніх мерапрыемстваў. Да ўдзелу ў дабрачынным марафоне па традыцыі актыўна далучыліся прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, банкаў, грамадскіх арганізацый.

Намеснік міністра звярнуў увагу, што на гэты раз значна павялічылася колькасць неабыякавых грамадзян, якія набывалі для дзяцей цацкі, прадметы першай неабходнасці, пераводзілі грошы на разліковыя рахункі дзіцячых устаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі