Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 студзеня 2018, 14:07

Да 9 градусаў марозу і без ападкаў будзе ў Беларусі на бягучым тыдні

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 9 градусаў марозу і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні ў Беларусі будзе пераважаць антыцыкланальны характар надвор'я. Тэмпературны фон панізіцца, і нарэшце выгляне сонца, будзе ў асноўным без ападкаў, таму на аднаўленне снежнага покрыва разлічваць не даводзіцца", - сказалі ў Гідрамеце.

У аўторак, 9 студзеня, умовы надвор'я будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму будзе пераважна без ападкаў. Толькі па паўночным усходзе краіны, дзе будзе адчувацца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу, пройдзе невялікі мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Па паўночным усходзе на асобных участках дарог магчыма ўтварэнне галалёдзіцы. Тэмпература паветра пад раніцу панізіцца да 3-9 градусаў марозу, днём будзе ад мінус 3 да плюс 2.

У сераду, 10 студзеня, істотных змяненняў у надвор'і не чакаецца. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны магчымы кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў марозу, днём - ад мінус 2 да плюс 3.

У чацвер, 11 студзеня, у антыцыклоне будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 па паўднёвым захадзе да мінус 9 па ўсходзе краіны, днём будзе ад мінус 3 да плюс 2.

У пятніцу, 12 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-9 градусаў марозу, днём будзе ад нуля да мінус 5.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі