Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2018, 15:16

Да 8 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 18 студзеня

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 8 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 18 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёвым усходзе краіны чакаецца снег, слабая мяцеліца. На некаторых участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, ноччу з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў марозу, днём - ад нуля да мінус 5.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі