Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2018, 12:14

Да 7 градусаў марозу, снег і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 19 студзеня

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 7 градусаў марозу, снег і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 19 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна. Ноччу пераважна па паўднёва-заходняй палавіне рэспублікі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца мяцеліца, слабы галалёд. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў 5-10 м/с, парывы дасягнуць 14 м/с, па паўднёвым захадзе - месцамі да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў марозу, днём - ад плюс 1 да мінус 5.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі