Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2016, 12:03

Да 34 градусаў цяпла чакаецца 1 ліпеня ў паўднёвых раёнах Беларусі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Днём 1-2 ліпеня ў многіх раёнах Беларусі максімальная тэмпература паветра складзе 30-32 градусы цяпла, па поўдні - да плюс 34, у сувязі з чым сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі, у асноўным па паўночным захадзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы 2-7 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 27-32 градусы цяпла, у паўднёвых раёнах да плюс 34.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі