Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 жніўня 2016, 10:48

Да 29 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 26 жніўня

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 29 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 26 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Прагназуецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы 1-6 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца ад плюс 23 на паўночным усходзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі