Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2018, 09:30

Да 28 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 13 жніўня

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 28 градусаў цяпла прагназуецца ў Беларусі 13 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па поўначы краіны месцамі прагназуюцца невялікія дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, па поўначы краіны парывісты.

Тэмпература паветра ноччу і раніцай складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, у другой палавіне дня - ад 19 градусаў цяпла па поўначы да плюс 28 па поўдні.

Небяспечных метэаралагічных з'яў не чакаецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі