28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 27 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 28 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца ноччу слабы, днём усходні, слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе 7-13 градусаў цяпла, у другой палавіне дня павысіцца да 21-27 градусаў вышэй за нуль.-0-