Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2017, 11:27

Да 26 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым усходзе Беларусі 21 верасня

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 26 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым усходзе Беларусі 21 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца ўсходні, паўночна-ўсходні 4-9 м/с, парывы да 14 м/с, днём месцамі па ўсходзе - да 15-17 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца 13-19 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - плюс 20-26.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі